Яўген Вінічэнка абраны дэлегатам Усебеларускага народнага сходу


Падпалкоўнік Яўген Вінічэнка, намеснік начальніка ваенна-транспартнага факультэта па ідэалагічнай працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту, абраны дэлегатам ва Усебеларускі народны сход ад Гомельскай вобласці.

7

9 красавіка 2024 года ў горадзе Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» падчас 45-га (пазачарговага) з'езда абрала 80 дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу з ліку кандыдатаў, вылучаных тэрытарыяльнымі арганізацыямі саюза моладзі.

Падчас з'езда кожнага кандыдата ў дэлегаты УНС ад ГА «БРСМ» прадставілі асабіста. Адкрытае галасаванне калегіяльнага органа простай большасцю галасоў ад ліку прысутных дэлегатаў сфармулявала выніковае рашэнне па абранні дэлегатаў ад моладзевай арганізацыі ў вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя.

Прадставіла і ахарактарызавала дэлегата Яўгена Вінічэнку першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта БРСМ Юлія Ліпоўская.

Падпалкоўнік Вінічэнка будзе прадстаўляць не толькі факультэт і ўніверсітэт, а будзе адным з нямногіх прадстаўнікоў сістэмы ваеннай адукацыі нашай краіны на УНС.

Падтрымаць свайго кандыдата ў дэлегаты УНС на з'езд адправіліся самыя актыўныя прадстаўнікі ГА «БРСМ» БелДУТ - Гардзей Ракусевіч (сакратар першаснай арганізацыі БелДУТ) і Дзмітрый Шкараедаў (прафорг механічнага факультэта).

Мітынг пад лозунгам «Толькі разам! Толькі наперад!» каля галоўнага ўваходу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі аб'яднаў моладзь усёй краіны.

1

6 1
8

Тэлерадыекампанія Гомель

Ваенна-транспартны факультэт

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter