«Майстар і Маргарыта» – савецкая класіка ў новай інтэрпрэтацыі!


Сярод працоўных і навучальных будняў ні ў якім разе нельга забываць пра адпачынак і культурнае ўзбагачэнне.

31

Гэтай ісціны пастаянна імкнуцца прытрымлівацца студэнты групы ГТ-3 са сваім куратарам А.П. Пятровым-Рудакоўскім.

Так, у пятніцу 01.03.2024 г. яны накіраваліся ў кінатэатр імя М.І. Калініна на вячэрні сеанс шырока разрэкламаванага новага фільма «Майстар і Маргарыта». Несмяротная савецкая класіка Міхаіла Афанасьевіча Булгакава прапаноўвалася ў новай інтэрпрэтацыі, таму было вельмі цікава параўнаць свежую версію з апошняй асабліва ўдалай экранізацыяй гэтага твора 2005 года. 

Фільм уразіў сваімі спецэфектамі, а таксама, захапляльнай гульнёй акцёрскага складу.

Аднак, меркаванні з нагоды змененага сюжэту, логікі і паслядоўнасці падзей, у гледачоў істотна падзяліліся.

1
1
1

У бліжэйшы час група ГТ-3 працягне сваю культурную праграму.

27

Антон Пятроў-Рудакоўскі

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter