Сусветным банкам выдзелены сродкі на мадэрнізацыю вучэбна-адукацыйнага асяроддзя


20 траўня 2020 Рада выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка ўхваліла выдзяленне пазыкі ў памеры сто мільёнаў еўра для рэалізацыі праекта «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь».

23 чэрвеня 2020 г. паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця падпісана Пагадненне аб пазыцы (праект «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь») на мадэрнізацыю вышэйшай адукацыі, у тым ліку - на стварэнне і мадэрнізацыю сучаснага вучэбна-адукацыйнага асяроддзя ў ВНУ.

Мэтай інвестыцыйнага праекта «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь» (далей – Праект) з’яўляецца падтрымка намаганняў Урада Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленні вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Гэтая мэта будзе дасягнута шляхам:

wordАгульная інфармацыя аб інвестыцыйным праекце «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь»

pptАгульная інфармацыя аб інвестыцыйным праекце «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь» з характарыстыкай задач па Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту

Рэалізацыя Праекта разлічана на 5 гадоў, ахоплівае перыяд з 2020 па 2025 год.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту ўдзельнічае ў рэалізацыі Кампанента 1. Мадэрнізацыя вучэбна-адукацыйнай асяроддзя.

У межах рэалізацыі праекта для Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту выдзелены сродкі на:

рэалізацыю падкампанента 1.1. Забеспячэнне ўмоваў для якаснага практыка-арыентаванага навучання (закупка абсталявання);

рэалізацыю падкампанента 1.2. Мадэрнізацыя матэрыяльна-тэхнічнай базы вучэбна-адукацыйнага асяроддзя (капітальныя рамонты і мадэрнізацыя будынкаў і збудаванняў).

ПАДКАМПАНЕНТ 1.1.

Плануецца мадэрнізацыя вучэбна-лабараторнай базы высокаэфектыўных тэхналогій апрацоўкі матэрыялаў (тэрмін рэалізацыі 2023-2024 гг.). Плануецца набыццё:

ПАДКАМПАНЕНТ 1.2.

Плануецца выканаць капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі будынка навучальных майстэрняў. Тэрмін рэалізацыі 2021-2023 гг.

У цяперашні час рабочай групай і спецыялістамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту падрыхтаваны і перададзены ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Нацыянальны інстытут адукацыі» дакументы, неабходныя для арганізацыі закупкі праектна-пошукавых работ.

У мэтах удасканалення працэсу рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь» ва ўніверсітэце створана рабочая група, якая курыруе рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі сучаснага вучэбна-адукацыйнага асяроддзя ва ўніверсітэце, у складзе:

Кіраўнік – М. М. Казакоў, прарэктар па вучэбнай рабоце.

Члены групы:



Этапы рэалізацыі Праекта «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь» ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту»:

1. Падрыхтоўка пераліку аб’ектаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту», адабраных для правядзення рамонтных работ і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы вучэбна-адукацыйнага асяроддзя.
09.10.2020
2. Распрацоўка плана рэалізацыі мерапрыемстваў, прадугледжаных падпунктам 1.2 часткі 1 дадатку 1 да Пагаднення аб пазыцы паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця ад 23.06.2020 г.
18.02.2021
3. Распрацоўка плана рэалізацыі мерапрыемстваў, прадугледжаных падпунктам 1.1 часткі 1 дадатку 1 да Пагаднення аб пазыцы паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця ад 23.06.2020 г.
22.02.2021
4. Распрацоўка пераліку навучальнага абсталявання, якое патрабуеццаа пры рэалізацыі Праекта для мадэрнізацыі вучэбна-лабараторнай базы высокаэфектыўных тэхналогій апрацоўкі матэрыялаў ва ўстанове адукацыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.
18.03.2021
5. Падрыхтоўка пераліку дакументаў для арганізацыі закупкі праектна-пошукавых работ:
 
  • рашэнне раённага выканаўчага камітэта аб дазволе праектавання і будаўніцтва аб’екта;
 
  • архітэктурна-планіровачнае заданне;
 
  • справаздача аб тэхнічным абследаванні аб’екта з фотаздымкамі, якія адлюстроўваюць ягоныя канструктыўныя асаблівасці і стан;
 
  • тэхнічны пашпарт з папавярховымі планамі;
 
  • копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі зямельнага ўчастка;
 
  • ведамасць аб’ёмаў работ (арыенціровачная);
 
  • заданне на закупку праектных работ;
 
  • тэхнічнае заданне на праектаванне;
 
  • пералік абсталявання;
 
  • тэхнічнае заданне на праектаванне аб’екта будаўніцтва: «Капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі будынка навучальных майстэрняў па адрасе: г. Гомель, вул. Кірава, 34»;
25.05.2021
  • заданне на закупку кансультацыйных паслуг на распрацоўку перадпраектнай (перадінвестыцыйнай) (ППД) і праектна-каштарыснай дакументацыі (ПКД) на аб’ект.
26.05.2021
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter