Канцэрт, прысвечаны 82-й гадавіне вызвалення горада, прайшоў у ГКЦ
- Апублікавана 26.11.2025 08:50
25 лістапада, напярэдадні 82-й гадавіны вызвалення горада Гомеля, у абласным грамадска-культурным цэнтры адбыўся вялікі святочны канцэрт.
На мерапрыемстве прысутнічала кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і Гомельскага каледжа-філіяла БелДУТ, выказваючы глыбокую павагу да подзвігу вызваліцеляў і важнасць захавання гістарычнай памяці.




Урачыстую і канцэртную частку суправаджала рота ганаровай варты ваенна-транспартнага факультэта БелДУТ. Курсанты выканалі пляц-канцэртны нумар, прадэманстраваўшы выразную выправу і зладжанасць дзеянняў, што стала яркім упрыгожваннем праграмы.






Сваё мастацтва гледачам падарыў народны ансамбль танца «Палескія зоры».




Асаблівае ўражанне зрабіла выступленне Ганны Краснік, старшыні студэнцкага прафкама БелДУТ, чыё выкананне кранула сэрцы прысутных.




Канцэрт стаў яркім сведчаннем таго, што памяць аб гераічных старонках гісторыі жыве ў сэрцах моладзі і знаходзіць адлюстраванне ў культурным жыцці горада.


Прэс-служба:
Таццяна Модзіна,
фота Алены Белавус