ПАРАДАК ВЫДАЧЫ СЕРТЫФІКАТАЎ

Згодна з п. 74 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 714 ад 06.06.2006 (далей – Палажэнне), абітурыент у пункце, у якім праходзіў ЦТ, атрымлівае сертыфікат пад подпіс у ведамасці выдачы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання па форме адпаведна дадатку 18 пры паданні:

• дакумента, што сведчыць асобу;

• пропуска з адзнакай “Тэсціраванне прайшоў”.

Пропуск канфіскуецца.

У адпаведнасці з п. 74-1 Палажэння «ў выпадку немагчымасці асабістага атрымання абітурыентам сертыфіката па ўважлівай прычыне (захворванне, удзел у міжнародных конкурсах і спаборніцтвах, службовая камандзіроўка ці іншыя абставіны, якія не залежаць ад абітурыента, пацверджаныя дакументальна) сертыфікат атрымліваюць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў (пры прад’яўленні дакументаў, што сведчаць асобу і пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка, а таксама копіі дакумента, што сведчыць асобу абітурыента, заверанай натарыяльна) ці прадстаўнікі абітурыентаў, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці, заверанай натарыяльна ці ўпаўнаважанай службовай асобай (пры прад’яўленні дакументаў, што сведчаць асобу, а таксама копіі дакумента, што сведчыць асобу абітурыента, заверанай натарыяльна)».

ПАРАДАК ЗАМЕНЫ СЕРТЫФІКАТАЎ

У адпаведнасці з п. 76 Палажэння сертыфікат з няправільнымі данымі абітурыента падлягае замене. У выпадку замены дакумента, што сведчыць асобу, у перыяд паміж датай рэгістрацыі ў якасці абітурыента і датай выдачы сертыфіката сертыфікат афармляецца ў адпаведнасці з данымі новага дакумента, што сведчыць асобу.

У РІКВ неабходна падаць:

I. Пры замене дакумента, што сведчыць асобу (пашпарта, ці віду на жыхарства, ці пасведчання бежанца):

1) даведку з УУС аб замене пашпарта, ці віду на жыхарства, ці пасведчання бежанца;

2) новы(-ае)

• пашпарт;

• від на жыхарства;

• пасведчанне бежанца;

3) ксеракопію

• трох апошніх старонак новага пашпарта;

• чатырох апошніх старонак новага віду на жыхарства;

• 1–2; 15–16 старонак новага пасведчання бежанца;

4) сертыфікат, што падлягае замене;

5) заяву на імя дырэктара РІКВ.

II. Пры дапушчаных у сертыфікаце памылках:

1) пашпарт, ці від на жыхарства, ці пасведчанне бежанца;

2) ксеракопію

• трох апошніх старонак пашпарта;

• чатырох апошніх старонак віду на жыхарства;

• 1–2; 15–16 старонак пасведчання бежанца;

3) сертыфікат, што падлягае замене;

4) заяву на імя дырэктара РІКВ.

У адпаведнасці з п. 77 Палажэння дублікаты сертыфікатаў афармляюцца на працягу пяці дзён з дня падачы заявы на бланках устаноўленага ўзору з адзнакай “Дублікат” у правым верхнім вугле і сапраўдныя да канца каляндарнага года, у якім праведзена цэнтралізаванае тэсціраванне.

Для атрымання дубліката абітурыент падае ў РІКВ наступныя дакументы:

I. Пры страце ці прывядзенні ў непрыдатнасць сертыфіката:

1) пашпарт, ці від на жыхарства, ці пасведчанне бежанца;

2) ксеракопію

• трох апошніх старонак пашпарта;

• чатырох апошніх старонак віду на жыхарства;

• 1–2; 15–16 старонак пасведчання бежанца;

3) заяву на імя дырэктара РІКВ з указаннем прычыны выдачы дубліката сертыфіката;

4) аб'яву аб страце сертыфіката, апублікаваную ў газеце;

5) сертыфікат, які стаў непрыдатным – у выпадку, калі сертыфікат стаў непрыдатным.

II. Пры датэрміновым спыненні адукацыйных адносін з установай вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі:

1) пашпарт, ці від на жыхарства, ці пасведчанне бежанца;

2) заяву з указаннем прычыны выдачы дубліката сертыфіката;

3) даведку аб навучанні, выдадзеную ўстановай адукацыі, з якой датэрмінова спынены адукацыйныя адносіны, – у выпадку, калі паміж навучэнцам і ўстановай вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі датэрмінова спынены адукацыйныя адносіны.

Парадак замены сертыфікатаў