Распрацоўка нарматыўнай і прававой дакументацыі і тэхналагічных працэсаў:

  • Удзел у распрацоўцы Статута чыгуначнага транспарту агульнага карыстання і Каментарыя да яго;
  • Удзел у распрацоўцы правілаў перавозак грузаў;
  • Удзел у распрацоўцы правілаў перавозкі пасажыраў, багажу і грузабагажу;
  • Распрацоўка правілаў камерцыйнага агляду цягнікоў і вагонаў;
  • Распрацоўка Інструкцыі па вядзенні станцыйнай камерцыйнай справаздачнасці па грузавых перавозках;
  • Распрацоўка тэхнічных нормаў загрузкі вагонаў і кантэйнераў;
  • Распрацоўка інструкцыі аб парадку і тэхналогіі ўзважвання грузаў, змесце, тэхнічным абслугоўванні і рамонце вагавых прыбораў;
  • Распрацоўка ТКП 8.015-2014 (02190) «Парадак вызначэння гранічных разыходжанняў у выніках вызначэння масы нета грузу, які перавозіцца чыгуначным транспартам»;
  • Распрацоўка Тэхналагічнага працэсу працы («Магiлеўгрузсервiс», ГС Калядзічы і інш.);
  • Распрацоўка тэхналогіі працы чыгуначнага транспарту агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь ва ўмовах прымянення электронных юрыдычна значных дакументаў;
  • Даследаванне існуючай тэхналогіі працы ЦУТО з распрацоўкай праектаў Тыпавой тэхналогіі працы і Палажэння аб Лінейных цэнтрах транспартнага абслугоўвання Беларускай чыгункі;
  • Аптымізацыя працы пунктаў камерцыйнага агляду цягнікоў, вагонаў і кантэйнераў (ПКА) на Беларускай чыгунцы.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter