Няхай вам спадарожнічае поспех, выпускнікi!


Вось і наступіўла наша галоўнае свята - Дзень выпускніка. Гэта дарагая для ўсіх нас падзея, бо заўсёды радасна падводзіць вынікі, адзначаць усё добрае, што было за гады вучобы ў нашай альма-матэр.

Дарагія выпускнікі! Віншую вас з паспяховай абаронай дыпломных праектаў! Упэўнены, што вы, маладыя спецыялісты, унясеце дастойны ўклад у развіццё сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця нашай краіны.

Многія з вас дасягнулі выдатных поспехаў у вучобе, навуковай дзейнасці, творчасці, спорце. Мы, вашыя выкладчыкі, шчыра радаваліся вашым поспехам, падтрымлівалі пачынанні, песцілі парасткі талентаў.

Вам iсцi ў самастойнае жыццё. Якiм яно будзе? Шмат у чым усё залежыць ад вас саміх. У вас досыць здольнасцяў, маладой энергіі, працавітасці, каб будаваць свой лёс ярка, прыгожа.

Адважвайцеся! І ўсё ў вас атрымаецца! Няхай вам спадарожнічае поспех!

Ад імя ўсяго прафесарска-выкладчыцкага складу універсітэта і сябе асабіста жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця!

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖЕНКО


den vyp

16

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter